СтраницыНовостиПерсоналии
RU
EN 中國
RU
EN 中國
21 ЛЮТАГА - ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ!

21 лютага, па ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. А Інстытут бізнесу БДУ дасылае вам свае віншаванні і зычыць, каб у вас станавілася яшчэ больш нагод для размоў па-беларуску.

q

Гэта свята можна лічыць маладым: ідэя яго заснавання ўзнікла ў лістападзе 1999 года на Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. А ўжо 21 лютага 2000 года быў адзначаны першы Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты час людзі па ўсім свеце імкнуцца камунікаваць на сваёй мове, ладзіць культурныя і навуковыя мерапрыемствы, наведваць установы, дзе ладкуюцца "моўныя" гадзіны.

q q

Міжнародная ўвага да свята выклікае радасць, бо кожная мова адлюстроўвае менталітэт і непаўторныя традыцыі кожнага народа. Моладзь, вывучаючы розныя мовы, цікавіцца культурай яе носьбітаў, што развівае не  толькі інтэлектуальна, але і духоўна.

q

Інстытут бізнесу БДУ таксама далучыўся да сусветнага свята: сёння гасцей усіх карпусоў сустракалі студэнты ў нацыянальных строях, якія расказвалі пра гісторыю свята. А кафедра маркетынгу павіншавала студэнтаў і выкладчыкаў Інстытута ў паэтычнай форме.

Опубликовано 21.02.2023